ЗВАРОТ да беларускай і замежнай грамадскасьці
Арганізацыйны Камітэт Беларускай Партыі Свабоды (АК БПС), арганізацыя "Самаабарона", экалагічнае аб'яднанне "Зялёны Гай", арганізацыя "Поўнач", Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква заклікаюць беларускую грамадскасць да нацыянальнага прымірэння і пошуку кансалідацыі перад выклікам часу. Мы, сілы Народнай апазіцыі, ствараем Рух Нацыянальнага Прагрэсу і заклікаем да дыялогу ўсе зацікаўленыя бакі.

Беларуская Дзяржава мае патрэбу ў новай цэнтралізаванай структуры, якая прапануе шлях незалежнасці, прагрэсу і дэмакратычных пераўтварэнняў. Сёння зьявілася тэндэнцыя выхаду Краіны з каланіяльнай прасторы, якая дыктуецца ростам нацыянальнай самасвядомасці. Прэзідэнцкія выбары 2010г. паказалі, што беларусы даражаць незалежнасцю сваёй дзяржавы. Грамадзяне гаварылі ў эфіры, што бачаць будучыню нашай Бацькаўшчыны як "другой Швейцарыі". Галасуючы за А. Лукашэнку і за іншых кандыдатаў, грамадзяне Беларусі падтрымлівалі суверэнітэт, стабільнасць, прагрэс і працяг дэмакратызацыі. Гэта вялікі крок наперад, якім можна ганарыцца кожнаму жыхару Беларусі. Рух Нацыянальнага Прагрэсу бачыць відавочныя падставы для эканамічнага росту. Базавай часткай нашай праграмы зьяўляецца Балта-Чарнаморская кааперацыя. Балта-Чарнаморскі эканамічны вектар будзе адэкватным адказам шантажу Ўсходу і скептыкам на Захадзе. Жорсткі вонкавы ціск з боку расейскіх колаў не дае нам права рабіць акцэнт толькі на барацьбе паміж уладай і апазіцыяй. Дылема супрацьстаяння карысная толькі для палітычных маніпулятараў і агентуры, якія ня маюць волі адмовіцца ад падтрымкі замежных дзяржаў і пачаць пошук выйсця Краіны з крызісу супрацьстаяння. Аб'яднаўчай ідэяй павінен стаць нацыянальны прагрэс. Галоўныя ўмовы нацыянальнага развіцця сучаснай Беларусі - гэта лагістычны патэнцыял дзяржавы, пошук і ўкараненне інавацый, узаемавыгаднае партнёрства з прадстаўнікамі Балта-Чарнаморскіх краін. Для прыцягнення нацыянальнай эліты да дыялогу патрабуецца ад улады спыніць уціск беларускай мовы, гісторыі і культуры, гвалтоўную русіфікацыю, а таксама распачаць народную прыватызацыю для беларусаў. Як паказвае досвед суседзяў, уласны народ - самы надзейны інвестар, лепшы за любую замежную кампанію. Трагічныя падзеі 19 - 20 снежня 2010 года паказалі, што верагоднасць "кыргызкага сцэнару" з перспектывай хаосу і злачыннай гульні варожых сіл існуе. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў на нарадзе патрыятычных сіл ў Кіеве было прынята рашэнне, што ў сітуацыі пагрозы дзяржаўнасці няма мажлівасці для радыкальнага вулічнага пратэсту. Была яўная актыўнасць расейскага ФСБ ў арганізацыі правакацыйнага сцэнару і падтрымка Масквы некаторых кандыдатаў у прэзідэнты з мэтаю дэстабілізацыі. Лідэрам афіцыйнай апазіцыі варта зразумець, што сёння не існуе магчымасці для рэвалюцыі. У адрозненне ад кандыдатаў, якія літаральна за суткі дыяметральна змянілі сваю пазіцыю, нашае бачанне было паслядоўным, нязменным і цвёрдым! Ня можа быць пераможцаў ва ўнутраным процістаянні! Або пераможа ўся нацыя, або ўся нацыя прайграе. Мы асуджаем зачыншчыкаў, якія справакавалі напад на Дом Ураду, чым выклікалі беспадстаўна жорсткія рэпрэсіі уладаў да нявінных грамадзянаў. Мы звяртаемся з просьбай да кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь праявіць гуманізм да апанентаў. Вызваленне да Новага 2011 года усіх затрыманых і асуджаных пасля акцыі 19 - 20 снежня 2010 г. стане праявай мудрасці і шляхетнасці кіраўнікоў дзяржавы. Гэты высакародны палітычны акт стане моцным крокам пераадолення расколу і руху да нацыянальнай кансалідацыі.


22.12.2010 г.

Кіраўнік АК БПС Сяргей Высоцкі

Кіраўнік арганізацыі "Самаабарона" Генадзь Дранковіч

Старшыня праўлення экалагічнага аб'яднання "Зялёны Гай" Юры Паўлаў

Кіраўнік арганізацыі "Поўнач" Уладзімір Паветкін

Дэкан Менскай царкоўнай акругі пратаярэй айцец Леанід Акаловіч

Тэл.: +375 296523295; +375293352494

Ця електронна адреса захищена від спам-ботів. Вам потрібно увімкнути JavaScript, щоб побачити її.

Додати коментар


Захисний код
Оновити

Помилка? Виділіть мишкою і настисніть Ctrl+Enter

Система Orphus

Розсекречена
site_index_banner
С
  • екскурсії по музейних експозиціях “Меморіалу”;
  • перегляд відеоматеріалів з історії репресій в Україні, історії України, художніх тематичних фільмів тощо;
  • виїздні виставки “Забуттю не підлягає...” (плакатний варіант, за домовленістю);
  • виїздні екскурсії до Биківнянських поховань під Києвом (місце масових розстрілів 1937-1941 років)
  • копіювання електронних відео- і аудіоматеріалів за домовленістю.

Перегляд експозицій, екскурсії та демонстрація фільмів БЕЗКОШТОВНІ